WCA Guidelines 2014
Версія: 1 Студзеня, 2014
[
[
wca-regulations-translations:68d19f4
]Заўвагі
Палажэнні WCA
Дапаўненні да Палажэнняў WCA прыкладаюцца да Палажэнняў WCA. Для больш падрабязнай інфармацыі аб WCA гл. Палажэнні WCA.
Нумарацыя
Дапаўненні пранумараваны ў адпаведнасці з адпаведнымі палажэннямі. Звярніце ўвагу, што некалькі дапаўненняў могуць адпавядаць некаторым палажэнням, а некаторыя дапаўненні адпаведныя палажэнням, якія больш не існуюць.
Меткі
Для большай інфарматыўнасці кожнае Дапаўненне класіфікуецца з выкарыстаннем адной з наступных метак. Звярніце ўвагу, што да гэтага трэба адносіцца як да метададзеных, а не як да апісання значнасці Дапаўнення.
- ДАПАЎНЕННЕ Дадатковая да Палажэння інфармацыя.
- УДАКЛАДНЕННЕ Інфармацыя для вырашэння любых пытанняў, што ўзніклі ў тлумачэнні Палажэнняў.
- ТЛУМАЧЭННЕ Інфармацыя, якая тлумачыць мэту Палажэння.
- РЭКАМЕНДАЦЫЯ Нешта, што не з'яўляецца строга абавязковым, але гэта павінна быць зроблена, калі гэта магчыма.
- НАГАДВАННЕ Інфармацыя, якая можа адносіцца да іншых Палажэнняў/Дапаўненняў, але актуальнасць якой варта таго, каб паўтарыць яе.
- ПРЫКЛАД Прыклад таго, як Палажэнне можа быць прыменена.
Змест
- Артыкул 1: Афіцыйныя асобы
- Артыкул 2: Удзельнікі
- Артыкул 3: Галаваломкі
- Артыкул 4: Перамешванне галаваломак
- Артыкул 5: Дэфекты галаваломак
- Артыкул 6: Узнагароды/прызы/адзнакі
- Артыкул 7: Навакольнае асяроддзе
- Артыкул 8: Спаборніцтвы
- Артыкул 9: Дысцыпліны
- Артыкул 10: Сабраны стан
- Артыкул 11: Здарэнні
- Aртыкул 12: Абазначэнні
- Артыкул А: Рашэнне на хуткасць
- Артыкул B: Рашэнне з завязанымі вачыма
- Артыкул C: Рашэнне адной рукой
- Артыкул D: Рашэнне нагамі
- Артыкул E: Рашэнне на найменшую колькасць хадоў
- Артыкул Н: Мульты-блайнд (рашэнне некалькіх кубоў усляпую)
Артыкул 1: Афіцыйныя асобы
- 1c3+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Вынікі павінны быць гатовыя ў канцы апошняга дня спаборніцтваў.
- 1c3++) ДАПАЎНЕННЕ Запісы на фізічным матэрыяле (напрыклад, карткі, напісаныя рашэнні на найменшую колькасць хадоў) павінны быць захаваны на працягу як мінімум аднаго месяца. Лічбавыя запісы (напрыклад, скрамблы, вынікі) павінны быць захаваны на пастаяннай аснове.
- 1c3b+) УДАКЛАДНЕННЕ Калі маецца некалькі груп, не абавязкова ўказваць, які ўдзельнік быў у якіх групах.
- 1c4+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Папраўкі да вынікаў павінны быць адпраўленыя на працягу аднаго тыдня пасля апошняга дня спаборніцтваў.
- 1c10+) УДАКЛАДНЕННЕ Дастаткова забяспечыць доступ да лічбавай копіі Правілаў.
- 1h+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Пажадана, каб удзельнікі ў той жа самай групе выкарыстоўвалі тыя ж скрамблы. Розным групам пажадана выкарыстоўваць розныя скрамблы.
- 1h++) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Усе фінальныя раўнды ўсіх падзей, а таксама ўсіх раўндаў рашэння на найменшую колькасць хадоў павінны мець аднолькавыя скрамблы для ўсіх удзельнікаў (г.зн. толькі 1 група).
- 1h1+) УДАКЛАДНЕННЕ Скрамблеры/суддзі павінны перамешваць/судзіць сваю групу толькі тады, калі гэта неабходна для правядзення спаборніцтваў.
Артыкул 2: Удзельнікі
- 2c+) ДАПАЎНЕННЕ Удзельнікі, якія ўдзельнічаюць упершыню, павінны прайсці рэгістрацыю, выкарыстоўваючы сапраўднае імя. Яны могуць зарэгістравацца з выкарыстаннем разумнай мянушкі па меркаванні Дэлегата WCA.
- 2c++) ДАПАЎНЕННЕ Удзельнікі разам з тым не павінны наўмысна ўводзіць у зман. Удзельнікі, якія ўжо раней удзельнічалі, павінны даваць інфармацыю ў адпаведнасці з мінулай інфармацыяй (напрыклад, сапраўднае імя і WCA ID).
- 2d+) ДАПАЎНЕННЕ Дата нараджэння і кантактная інфармацыя павінна быць асабліва забяспечана.
- 2d++) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Калі трэці бок (напрыклад, журналіст) просіць каманду арганізатараў даць кантакты любога ўдзельніка(ў), яна павінна спачатку папрасіць яго (іх) згоды.
- 2h+) УДАКЛАДНЕННЕ Удзельнікі могуць быць басанож для рашэння нагамі.
- 2j2+) ПРЫКЛАД Напрыклад, калі ўдзельнік будзе дыскваліфікаваны на ўдзел у дысцыпліне за тое, што ён адсутнічаў падчас фінальнага раўнда, яго вынікі ў больш ранніх раўндах застаюцца ў сіле.
- 2s+) НАГАДВАННЕ Спецыяльныя ўмовы павінны быць паказаны ў справаздачы Дэлегата.
Артыкул 3: Галаваломкі
- 3a+) УДАКЛАДНЕННЕ Удзельнікі могуць выкарыстоўваць галаваломкі любога разумнага памеру па меркаванні Дэлегата WCA.
- 3a++) ДАПАЎНЕННЕ Па змаўчанні ўдзельніку варта выкарыстоўваць тую жа галаваломку для паслядоўных спробаў у раўндзе. Удзельнік можа мяняць галаваломку паміж спробамі па меркаванні суддзі або Дэлегата WCA.
- 3a+++) УДАКЛАДНЕННЕ Канкурэнты могуць пазычаць галаваломкі ад іншых канкурэнтаў у прыватным парадку, каб выкарыстоўваць у спаборніцтве.
- 3a1+) УДАКЛАДНЕННЕ Удзельнікі могуць быць дыскваліфікаваныя, калі яны не прыходзяць, калі іх называюць, або калі яны не маюць галаваломкі, які яны гатовыя прадставіць (напрыклад, калі яны плануюць выкарыстоўваць галаваломку, якая выкарыстоўваецца яшчэ адным удзельнікам у цяперашні час, і таму не могуць прадставіць свае галаваломкі на дадзены момант).
- 3d+) НАГАДВАННЕ У ранейшым, пафарбаваныя/друкаваныя колеру былі дазволеныя замест налепак/плітак. Гэта ўжо не дазваляецца.
- 3h+) УДАКЛАДНЕННЕ Галаваломкі могуць быць палепшаны ўнутраным шліфаваннем або змазкай.
- 3h++) ПРЫКЛАД Прыклады ўдасканалення: новыя магчымыя рухі, нармальныя хады немагчымыя, больш элементаў або граней бачныя, бачныя колеры на заднім боку галаваломкі, перасоўванні выконваюцца аўтаматычна, больш/розныя вырашаныя станы.
- 3j+) НАГАДВАННЕ У мінулым выгравіраваныя/рэльефныя часткі былі дазволеныя. Гэта ўжо не дазваляецца.
- 3j2+) УДАКЛАДНЕННЕ На галаваломцы Clock усе васемнаццаць унутраных паверхань лічацца падобнымі элементамі.
- 3l+) ДАПАЎНЕННЕ Лагатыпы могуць мець любы разумны дызайн, які не дае прыкметную перавагу (напрыклад, кадаванне інфармацыі, якая магла б быць выкарыстаная для падману), і пакідае колер налепкі/пліткі выразна выяўленай. Нетрадыцыйныя лагатыпы дазваляюцца толькі па меркаванні Дэлегата.
Артыкул 4: Перамешванне галаваломак
- 4b1+) НАГАДВАННЕ Дэлегат WCA не павінен паўторна генераваць любыя скрамблы з мэтай фільтрацыі. Напрыклад, не дапускаецца генерыраваць увесь набор зноў у мэтах атрымання больш «справядлівых» зборак.
- 4b2+) УДАКЛАДНЕННЕ Увогуле ўсе афіцыйныя паслядоўнасці павінны трымацца ў сакрэце падчас спаборніцтваў і публікуюцца разам пасля заканчэння спаборніцтваў (гл. Палажэнне 1c3a). У некаторых выпадках (напрыклад, сусветны рэкорд), каманда арганізатараў, магчыма, пажадае выкласці канкрэтныя скрамблы раней пасля заканчэння раўнда.
- 4b4+) ДАПАЎНЕННЕ Дазваляецца змяніць арыентацыю галаваломкі падчас пераносу яе скрамблерам да ўдзельніка, але без усякага ўплыву на выпадковасць пазіцыі (гл. [Палажэнне A2e1] (./#A2e1)).
- 4d+) УДАКЛАДНЕННЕ Некаторыя галаваломкі выкарыстоўваюць стандартныя каляровыя схемы, за выключэннем таго, што чорны замяняецца белым. У гэтым выпадку, чорны з'яўляецца самым цёмным колерам і не павінен разглядацца як белы.
- 4f+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Дэлегат WCA павінны генераваць дастатковую колькасць скрамблаў для правядзення спаборніцтва, у тым ліку запасных для дадатковых спробаў.
- 4f++) НАГАДВАННЕ Калі WCA Дэлегат генеруе дадатковыя скрамблы падчас спаборніцтваў, ён павінен захаваць іх (гл. Палажэнне 1c3a).
Артыкул 5: Дэфекты галаваломак
- 5b5+) ПРЫКЛАД Прыклады элементаў, якія фізічна аддзелены, у выніку чаго галаваломка ў вырашаным стане: адзін цэнтральны каўпачок у 3х3х3, адзін цэнтр у вялікіх кубах, унутраная частка вялікага куба., любая камбінацыя элементаў, якія ў суме маюць не болей аднаго каляровага боку.
- 5b5++) ПРЫКЛАД Прыклады элементаў, якія фізічна аддзелены, у выніку чаго "DNF": дзве крышкі на цэнтрах 3х3х3, два цэнтра ў вялікіх кубах, рабро ў 3х3х3, рабро ў 4х4х4; любое спалучэнне з двух элементаў, якія сумарна маюць дзве або больш каляровых бакоў.
- 5b5+++) ПРЫКЛАД Прыклад элемента, які не цалкам на сваім месцы, у выніку чаго галаваломка лічыцца вырашанай: цэнтральны элемент у 5x5x5 павернуты на месцы.
- 5b5++++) ПРЫКЛАД Прыклад элемента, які не цалкам на сваім месцы, у выніку чаго галаваломка лічыцца нявырашанай "DNF": рабро ў 3x3x3 трохі выскачыла.
- 5c+) НАГАДВАННЕ Калі ўдзельнік мае дэфект галаваломкі, гэта не дае яму права на дадатковую спробу.
Артыкул 6: Узнагароды/прызы/адзнакі
- 6a+) ДАПАЎНЕННЕ Узнагароды, прызы, адзнакі могуць быць прадстаўлены ўдзельнікам у адпаведнасці з аб'явай спаборніцтва.
- 6b+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Удзельнікам варта наведваць цырымонію ўзнагароджання, каб атрымаць узнагароды/прызы/адзнакі.
- 6b1+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Цырымонію ўзнагароджання варта праводзіць у месцы правядзення спаборніцтваў на працягу адной гадзіны пасля заканчэння апошняй дысцыпліны.
- 6c+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Пераможцы і прызёры павінны быць гатовыя мець зносіны з журналістамі ці любымі СМІ, якія асвятляюць спаборніцтвы.
- 6d+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Камандзе арганізатараў спаборніцтваў варта мець сертыфікаты на ўсех пераможцаў, падпісаныя кіраўніком каманды арганізатараў і Дэлегатам WCA.
Артыкул 7: Навакольнае асяроддзе
- 7d+) ДАПАЎНЕННЕ Тэмпература зоны спаборніцтваў павінна быць ад 21 да 25 градусаў па Цэльсію.
- 7h2+) ДАПАЎНЕННЕ Акрамя таго, удзельнікі на пляцоўцы для ўдзельнікаў не павінны бачыць галаваломкі ўдзельнікаў на сцэне.
Артыкул 8: Спаборніцтвы
- 8a4+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Змяненні, закліканыя павысіць максімальную колькасць удзельнікаў у кваліфікацыйным раўндзе або першым раўндзе або дадаць кваліфікацыйны раўнд для ўдзельнікаў, якія зноў рэгіструюцца, павінны быць зробленыя не пазней за адзін месяц да пачатку спаборніцтваў (гл. Палажэнне 9r3).
- 8a4++) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Спаборніцтвы павінны быць аб'яўлены не пазней за адзін месяц да іх пачатку.
- 8a5+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Пажадана, каб у спаборніцтве бралі ўдзел не менш за 12 удзельнікаў.
Артыкул 9: Дысцыпліны
- 9b+) ДАПАЎНЕННЕ Пераважным фарматам для фіналу дысцыплін з'яўляецца "Сярэдняе WCA з 5" або "сярэдняе значэнне з 3", калі гэта магчыма.
- 9b++) ДАПАЎНЕННЕ Акрамя дысцыплін, названых у Палажэнні 9b, можна праводзіць падчас спаборніцтваў і іншыя дысцыпліны, але гэта будзе лічыцца неафіцыйным і таму іх вынікі не будуць уключаны ў афіцыйныя вынікі спаборніцтваў.
- 9b3b+) УДАКЛАДНЕННЕ Статыстыка "Сярэдняеі з 3" не ўплывае на рэйтынг удзельніка ў раўндах "Лепшы з 3" (якія разлічваюцца па лепшым выніку). WCA прызнае яго за межамі фармату спаборніцтваў.
- 9f1+) ПРЫКЛАД Калі таймер адлюстроўвае 12.678 за спробу, то вынік спробы запісваецца як 12.67 (усе лічбы пасля сотай долі секунды адкідваюцца). Суддзя можа напісаць час з поўнай дакладнасцю ў пратаколе (і трымаць дакладнасць пры разліку штрафаў), пры ўмове, што вынік спробы паляпшае яго афіцыйныя вынікі.
- 9f4+) ТЛУМАЧЭННЕ Вынік спробы з'яўляецца DNF толькі тады, калі канкурэнт пачаў спробу, паказаўшы сваю гатоўнасць (гл. [Палажэнне A3b2] (./#A3b2)), але спроба была дыскваліфікавана.
- 9f5+) УДАКЛАДНЕННЕ Вынік спробы DNS, калі ўдзельнік меў права на спробу і не скарыстаўся ім. Калі ўдзельнік не меў права на спробы (напрыклад, у камбінаваным раўндзе), ён не мае ніякага выніку за спробу.
- 9q+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Пажадана, каб дысцыпліны і раўнды мелі як мінімум 2 удзельнікаў.
- 9r+) ТЛУМАЧЭННЕ Мэта кваліфікацыйнага раўнда: даць удзельнікам з нізкім рэйтынгам або тым, у каго няма статыстыкі WCA права на ўдзел у першым раўндзе дысцыпліны з вялікай колькасцю зарэгістраваных удзельнікаў.
Артыкул 10: Сабраны стан
- 10f+) ТЛУМАЧЭННЕ Дапушчальныя межы паваротаў выбіраюцца такім чынам, што яны забяспечваюць натуральнае адрозненне паміж сабраным станам і станам, якому патрэбны адзін ход для таго, каб ён стаў сабраным.
Артыкул 11: Здарэнні
- 11e+) УДАКЛАДНЕННЕ Паколькі апеляцыя не гарантуе поспех у атрыманні дадатковай спробы, удзельнік можа не спыняць таймер і працягнуць спробу па меры неабходнасці.
- 11e1+) НАГАДВАННЕ Дадатковая спроба павінна выкарыстоўваць нязменны скрамбл, згенераваны афіцыйнай праграмай (гл. Палажэнне 4f, Дапаўненне да Палажэнняў 4f+).
Aртыкул 12: Абазначэнні
- 12c2+) ДАПАЎНЕННЕ Пры падліку хадоў у выпадку невыраўнаванасці ў канцы рашэння, x і y разглядаюцца асобна. Прыклад: (5,1) лічыцца адным зрушэннем, (5,5) лічыцца дзвюма.
Артыкул А: Рашэнне на хуткасць
- A1a2+) ДАПАЎНЕННЕ У выпадку сукупнага ліміту часу і выніку ўдзельніка DNF, суддзя запісвае арыгінальны час у ацэначным лісце ў дужках, напрыклад, "DNF (1:02.27)".
- A1a3+) НАГАДВАННЕ Каманда арганізатараў і Дэлегат WCA павінны памятаць, што ліміты уплываюць на стратэгію ўдзельнікаў (напрыклад, удзельнік можа спяшацца ў першыя двух спробах у надзеі прайсці ў другую частку камбінаванага раўнда), і, што змена лімітаў пасля пачатку раўнда можа быць нязручным для некаторых удзельнікаў.
- A1a4+) НАГАДВАННЕ Калі ўдзельніку выпадкова было дазволена перавышаць ліміт, спроба павінна выконвацца заднім лікам, а суддзя, удзельнік і Дэлегат WCA павінны быць інфармаваны. Гэта спроба ўсё роўна павінна быць дыскваліфікаваная (гл. Палажэнне 1g2). Суддзі павінны заўсёды быць у курсе лімітаў цяперашняй спробы (які можа залежаць ад папярэдніх спробаў, у выпадку сукупнага ліміту часу).
- A2c1+) УДАКЛАДНЕННЕ У мінулым, ацэначныя лісткі былі выкарыстаны для пакрыцця галаваломкі, пакідаючы некаторыя бакі для назірання. Гэта больш не дазваляецца.
- A3c3+) УДАКЛАДНЕННЕ Хоць суддзя абавязаны скінуць таймер для ўдзельніка (гл. Палажэнне A3b), удзельнік можа скінуць яго да/падчас фазы праверкі, калі суддзя выпадкова забыў гэта зрабіць.
- A6b+) ТЛУМАЧЭННЕ Значэнне 0,06 секунды было абрана з-за асаблівасцей Stackmat і іх магчымых няспраўнасцей.
- A6g+) ДАПАЎНЕННЕ Суддзі не варта дакранацца галаваломкі, пакуль ён вызначае, ці ставіць штраф.
- A7c+) ДАПАЎНЕННЕ Калі вынік, які падпісаны ўдзельнікам, аказваецца няпоўным або не чытаецца, гэта варта інтэрпрэтаваць горшы разумны спосаб (напрыклад, "01:05" будзе разглядацца як 1:05.99, "25.X3" будзе лічыцца 25.73, калі X можа быць альбо 1 або 7). Улічваючы, што таймер Stackmat адлюстроўвае час X: 0Y.ss як X: Y.ss, адсутнасць дзясяткі значны варта разглядаць больш верагодным, чым адсутнічаюць лічбы (напрыклад, "1:2.27" будзе разглядацца як 1:02.27). Суддзі, які падпісаў неадназначны вынік, можа быць прапанавана ўдакладніць гэта, па меркаванні чалавека, які бярэ вынікі.
Артыкул B: Рашэнне з завязанымі вачыма
- B1+) НАГАДВАННЕ Удзельнік павінен выкарыстоўваць галаваломкі без тэкстур, маркіроўкі або іншых асаблівасцей, якія адрозніваюць аднолькавыя элементы (гл. Палажэнне 3k). Гэтаму павінна быць нададзена асаблівая ўвага для рашэння з завязанымі вачыма.
- B1b+) РЭКАМЕНДАЦЫЯ Дэлегату WCA варта праверыць павязкі для вачэй перад іх выкарыстаннем у спаборніцтве.
Артыкул C: Рашэнне адной рукой
- C1b+) УДАКЛАДНЕННЕ Удзельнік можа выкарыстоўваць абедзве рукі ў ходзе праверкі.
- C1b++) УДАКЛАДНЕННЕ Удзельніку не патрабуецца выкарыстоўваць тую ж руку для розных спробаў.
- C1b2+) НАГАДВАННЕ Пры рамонце галаваломкі выкарыстання паверхні стала дапускаецца.
Артыкул D: Рашэнне нагамі
- D1b+) УДАКЛАДНЕННЕ Удзельнік можа насіць шкарпэткі пры рашэнні.
- D1c+) НАГАДВАННЕ Пры рамонце дэфектаў галаваломкі іншыя часткі цела не павінны дакранацца галаваломкі.
Артыкул E: Рашэнне на найменшую колькасць хадоў
- E2b+) УДАКЛАДНЕННЕ Удзельнік можа спыніць сваю спробу і здаць рашэнне раней.
- E3b+) НАГАДВАННЕ "Кубік Рубіка" абазначае толькі стандартную галаваломку 3x3x3.
Артыкул Н: Мульты-блайнд (рашэнне некалькіх кубоў усляпую)
- H1b1+) НАГАДВАННЕ Спроба не дыскваліфікуецца пры дасягненні ліміту ў сувязі з выключэннямі для мульты-блайнда (гл. Палажэнне A1a4 і Палажэнне A1a5).
- H1b1++) ДАПАЎНЕННЕ Акрамя таго, суддзя можа дазволіць удзельніку працягваць спробы неафіцыйна, але спроба павінна быць спыненая і ацэньвацца ў поўнай адпаведнасці з Палажэннямі.
- H1d+) ПРЫКЛАД Прыклад: Калі ўдзельнік спрабуе 10 кубоў і спыняецца з вынікам 59:57, а таксама мае два часовых штрафы, вынік роўны 59:57 + 2*2 = 60:01 (таксама гл. Палажэнне A1a5).
- H1d++) ПРЫКЛАД Прыклад: Калі ўдзельнік спрабуе 10 кубоў, суддзя спыняе яго пасля 60 хвілін, і ўдзельнік мае два часовых штрафаў, вынік роўны 60:00 + 2 * 2 = 60:04.